У Гродне 26 мая стартаваў новы сезон праекта «Танцы горадзенскіх дворыкаў». Каля 30 чалавек узялі ўдзел у мерапрыемстве.

«Пачатак сезона для нас адзначыўся тым, што наш гарманіст з’ехаў на адпачынак, і да нас прыехаў музыка з Мінска Аляксей Крукоўскі. Для нас гэта навінка. Танцы ў дворыках ўсё тыя ж — традыцыйныя беларускія, што і раней танцавалі», — распавёў адзін з арганізатараў Антось Валынскі.

https://www.instagram.com/p/Bx74CyxorbT/

Плануееца, што пляцоўка для танцаў у 2019 годзе застаецца нязменнай — Савецкая, 1. Да ўдзелу запрашаюцца ўсе ахвотныя. Калі не будзе праблем з музыкамі, танцы будуць праходзіць кожную нядзелю ў 19.00. Сачыць за інфармацыяй можна ў групе ў Вконтакте.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт [email protected]