Гурт з Парэчча «Sevenfold» адкрыў сезон сваім выступам. Іх першы чатырохгадзінны канцэрт прайшоў у цэнтры горада 26 мая і сабраў мноства гледачоў.

«У гэтым годзе гэта першы наш выступ у Гродне, — распавядае прадстаўнік групы Павел Мазюк. — Да гэтага мы паўгода адпачывалі і вырашылі нарэшце сабрацца. Гродна стаў першай пляцоўкай. Прыехалі на людзей паглядзець і сябе паказаць, ну і парэпеціраваць трошкі. Бо даўно не збіраліся. У Гродна заўсёды падабаецца прыязджаць, гэты горад знаходзіцца побач і людзі нас заўсёды цёпла прымаюць. Менавіта за кошт вулічных выступаў мы і сталі папулярныя».

https://www.instagram.com/p/Bx7wi_XoU0q/

Гурт «Sevenfold» існуе тры гады. Улетку хлопцы імкнуцца выязджаць на некалькі дзён у Літву і Польшчу для вулічных выступаў.

«Былі думкі паехаць у тур па Еўропе, але ў многіх музыка — не асноўны род дзейнасці. Таму мы і збіраемся рэдка. Можа, калі-небудзь усё зменіцца», — дадаў Павел.

«Вулічныя выступы зрабілі нас папулярнымі». Гурт з Парэчча адкрыў сезон вулічных канцэртаў у Гродне
«Вулічныя выступы зрабілі нас папулярнымі». Гурт з Парэчча адкрыў сезон вулічных канцэртаў у Гродне
«Вулічныя выступы зрабілі нас папулярнымі». Гурт з Парэчча адкрыў сезон вулічных канцэртаў у Гродне

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт [email protected]