Гэта катастрофа: «Нёман» буйна прайграў брэсцкаму «Дынама»

Гродзенскі «Нёман» 25 мая буйна саступіў у Брэсце мясцоваму «Дынама» — 6: 1. З падобным лікам жоўта-зялёныя яшчэ ні разу не прайгравалі свайму прынцыповым суперніку.

Раней самымі буйнымі няўдачамі гродзенцаў у «Заходнім дэрбі» былі гульні 23 чэрвеня 2010 і 19 жніўня 2016. Тады гродзены прайгравалi 4:0.

Cёлета ў Брэсце добры пачатак паказалі падапечныя Ігара Кавалевіча: ўмела абараняліся і актыўна гулялі на контратаках. Рассадкін, Якімаў і Лягчылін мелі добрыя моманты для ўзяцця варот брэстчан, але дзесьці гродзенцам не хапала дакладнасці. «Дынама» таксама спачатку не шанцавала, але на 36-й хвіліне пасля блытаніны ў штрафной гродзенцаў, першым на мячы апынуўся Лапцеў, які і адкрыў лік у матчы. Праз 4 хвіліны Фамейе павялічыў перавагу «Дынама». На перапынак каманды сыходзілі пры ліку 2:0.

На пачатку другога тайма Брэст забівае і трэці мяч. Хабленка ўцёк ад гродзенскіх абаронцаў і моцным ударам патрапіў у вароты Курганскага. На 59-й хвіліне Найок робіць лік 4:0. На 68-й хвіліне Дуартэ са штрафнога зрабіў 5:0. Гродзенцы здолелі размачыць лік толькі на 72-й хвіліне. Бабічаў удала падставіў нагу пасля прастрэла ў штрафной «Дынама». А кропку ў матчы на ​​83-й хвіліне паставіў экс-гулец «Нёмана» Павал Савіцкі.

«Дынама-Брэст»: «Нёман» — 6:1

Галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч падзяліўся эмоцыямі пасля разгромнай паразы ад «Дынама»:

«Прайграў сёння трэнер. Я не чакаў такога развіцця падзей, да 35-й хвіліны гулялі добра. Гэта мая параза, яе прымаю. Два моманту было ў нас у першым тайме, але гэта ўсяго толькі эпізоды. Мы не валодаем вялікім бюджэтам. Майстэрства ў Брэста на самым высокім узроўні. Моцныя па выканаўцам гульцы. Але як бы там ні было, гэта плявок у мой бок. Калі прайграваць, то ў мужчынскай барацьбе. Я прызнаю сваю паразу. Лягчылiна нават выкарыстоўвалі ў атацы. Не было з каго выбіраць. Аляксей згуляе на любой пазіцыі, добры гулец. Рабілі змены ў гульні з таго, што было магчыма», — сказаў Кавалевіч.

З пачатку чэмпіянату, да гульні ў Брэсце «Нёман» прапусціў усяго 7 мячоў у 8 матчах. Пасля паразы ў дэрбi дадалося яшчэ цэлых 6. Для каманды Кавалевіча гэта сур’ёзная праблема.

Пасля перамогі над «Нёманам» Брэст вярнуўся на першы радок у турнірнай табліцы і мае 23 ачка. «Нёман» жа на 8-м месцы (13 ачкоў).

Свой наступны матч «Нёман» правядзе ў Гродне 2 чэрвеня і будзе прымаць «Славію».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Паміж могілкамі і «Гродна Азот» пабудуюць гандлёва-выставачны цэнтр

На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…

22 лістапада 2024

Google абнавіў спадарожнікавыя здымкі Гродна. Ацэніце маштабы гарадскіх будоўляў

Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…

22 лістапада 2024

«Штосьці з фільмаў жахаў». Топ-3 месцаў у Гродне, якія гараджане абыходзяць за вярсту

Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…

22 лістапада 2024

Нерухомасць тыдня: насупраць Triniti прадаюць кватэру ў мінімалістычным стылі з элементамі скандынаўскага дызайну

Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…

22 лістапада 2024

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024