Менш за суткі правісела новая памятная шыльда на будынку гуманітарнага каледжа. Яна распавядала пра розныя перыяды з жыцця будынка. А яшчэ яна закрывала старую шыльду, прысвечаную Стэфану Баторыю, якую сапсавалі за савецкім часам.

Прычыны, па якіх знялі новую табліцу, у каледжы не паведамілі.


В Гродно «обновили» самую таинственную мемориальную доску

З будынка гуманітарнага каледжа знялі новую шыльду: правісела менш за суткі
Шыльда, якую павесілі 22 мая і знялі на наступны дзень
6 чэрвеня навучальная ўстанова адзначыць вялікі юбілей — 120-годдзе будынка, які будаваўся як гарадское чатырохкласнае Пушкінскае вучылішча. Там рыхтуюць да адкрыцця новы манумент і яшчэ адну памятную шыльду. Па чутках, яна будзе прысвечана музыканту Чэславу Неману, які вучыўся ў гэтым будынку ў савецкія гады.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт [email protected]