Фотавыстава Наталлі Салама “Лясная містэрыя” адбылася 17 мая ў Новым замку, падчас Ночы музеяў. «Самае цікавае – гэта магічны працэс здымкі», – кажа аўтарка выставы.
Усё адбывалася ў Альшанскім лесе. Наталля са сваёй камандай, якая складаецца з мадэляў і мастака Антаніны Калагрыў, збіралася ў лесе. Мастак і стварыла вобраз кожнай сутнасці.
Пра свае пачуцці, якія ўзнікалі падчас працэсу здымкі, Наталля кажа: Для таго, каб іх зразумець, трэба ўспамінаць дзяцінства. Бо страшна становіцца, калі ідзеш адзін па лесе, а побач яшчэ і могілкі. ”
Калісьці ў дзяцінстве Наталля з сябрамі таксама хадзіла ў падобны лес. “Напэўна ўсе гэтыя фантазіі, якія ўвасоблены на фотаздымках, родам з майго дзяцінства.” – тлумачыць аўтарка.

Акрамя дзіцячых успамінаў Наталля натхнялася фільмамі жахаў і чытала містычныя кнігі, асабліва Стывена Кінга.
На фотаздымках ў асноўным пазуюць дзеці. Наталля тлумачыць гэта тым, што выставу рабіла адмыслова для «містычнай» ночы музеяў. «Калі задалася пытаннем, што хачу ўвасобіць на сваіх здымках, то я выразна атрымала адказ знутры пра свае нейкія дзіцячыя страхі».

Назва выставы – «Лясная містэрыя» прыдумалі, калі ўвесь матэрыял быў адзняты. «Усё адбывалася ў лесе, таму лясная. Тут мы бачым і нейкія абрады і нешта такое вельмі містычнае і амаль на кожнай фатаграфіі ёсць дзеці».
Фішкай выставы быў і спосаб дэманстрацыі. У зале быў выключаны святло і людзі хадзілі з ліхтарыкамі, якія ўключалі на сваіх тэлефонах. Так арганізатары падкрэслілі таямнічасць мерапрыемствы і наблізілі прысутных да атмасферы таямніцы.






