Пакуль адзіны выпадак з удзелам дрона, па якім вынесена рашэнне суда па справе аб адміністрацыйным правапарушэнні, адзначаны ў Гродне. Каб разабрацца, дзе і якім дронам можна лятаць, «Рэспубліка» звярнулася да экспертаў з Мінабароны і Дэпартамента па авіяцыі.
Паводле інфармацыі ўпраўлення Узброеных Сіл па выкарыстанні паветранай прасторы (ВПП), за мінулы год зафіксавана больш за 50 парушэнняў парадку ВПП. З іх практычна палова — з дронамі. Колькасць парушэнняў правілаў ВПП у параўнанні з 2017 годам падвоілася. Колькі ж з іх рэальна дайшлі да суду?
Пакуль адзіны выпадак з удзелам дрона, па якім вынесена рашэнне суда па справе аб адміністрацыйным правапарушэнні, адзначаны ў Гродне. Увечары на пачатку верасня мінулага года паблізу прадпрыемства «Хімвалакно» па вуліцы Аўтамабільнай жыхар горада запускаў квадракоптэр. Здарылася гэта ў зоне, забароненай для выкарыстання авіямадэлей.
Быў парушаны пункт 5 Правілаў выкарыстання авіямадэлей, зацверджаных пастановай Савета Міністраў № 636. Парушыў правілы выпадкова — адмовіла антэна, дрон стаў некіруемы, пераляцеў праз плот і там здзейсніў пасадку. Па пастанове суда грамадзянін атрымаў штраф у памеры двух базавых велічынь.
Парушэнне правілаў ВПП і выкарыстання авіямадэляў можа пацягнуць адміністрацыйную адказнасць у выглядзе папярэджання або штрафу да 20 базавых велічынь, а для юрыдычнай асобы — у выглядзе папярэджання або штрафу да 50 базавых велічынь. Здзейсненае паўторна на працягу года правапарушэнне абыйдзецца ў вялікія сумы: для фізічнай асобы штраф складзе ад 10 да 50 базавых велічынь, для юрыдычнай — ад 20 да 100 базавых велічынь.
Для гэтага трэба зразумець класіфікацыю. Па законе дроны ў нашай краіне падзяляюцца на авіямадэлі і беспілотныя лятальныя апараты (БЛА). Дрон з’яўляецца не авіямадэлллю, а БЛА пры ўмове, што ён можа лятаць без візуальнага кантакту з аператарам. Напрыклад, з дапамогай пульта дыстанцыйнага кіравання, FPV-ачкоў, ноўтбука, планшэта, мабільнага тэлефона — усяго абсталявання, што мае ўбудаваны экран і адлюстроўвае карцінку з камеры, усталяванай на дроне.
Карыстальніку авіямадэлі па заканадаўстве нашай краіны прад’яўляецца шэраг патрабаванняў. Напрыклад, выкарыстоўваць яе на вышыні, якая не перавышае 100 метраў ад узроўню зямной (воднай) паверхні. Нельга ўжываць яе ў межах зон, забароненых для выкарыстання авіямадэляў, без узгаднення з дзяржаўнымі органамі або арганізацыямі, у інтарэсах якіх устаноўлены такія зоны. Забаронена выкарыстоўваць яе ў выпадках, якiя вызначаюцца Службай бяспекі Прэзідэнта. Акрамя гэтага, неабходна вырабіць маркіроўку з указаннем прозвішча, імя, імя па бацьку, а таксама адрасу месца жыхарства фізічнай асобы, ІП ці назвы юрыдычнай асобы і яго месцазнаходжання. Маркіроўка наносіцца на бачнай частцы авіямадэлі (масай больш за 0,5 кг) або на яе схаваных частках, да якіх магчымы доступ без выкарыстання інструментаў. Маркіроўка павінна быць разборлівая і ўстойлівая да атмасферных ападкаў.
Уся гэтая інфармацыя змяшчаецца ў Правілах выкарыстання авіямадэлей ў Рэспубліцы Беларусь, зацверджаных пастановай Савета Міністраў № 636.
Што тычыцца беспілотнікаў, то ў Дэпартаменце па авіяцыі адзначаюць: патрабаванні па сертыфікацыі і рэгістрацыі беспілотных лятальных апаратаў, да падрыхтоўкі аператараў БЛА абумоўлены неабходнасцю забяспечыць бяспеку палётаў. Гаворка ідзе аб выключэнні пагрозы для жыцця і здароўя людзей.
Маркіроўка БЛА наносіцца на бачную частку такім чынам, каб забяспечыць хуткае распазнаванне судна, згодна з пададзеным карыстальнікам эскізам. Эскіз, дарэчы, трэба таксама зацвердзіць у Дэпартаменце па авіяцыі.
Фізічныя асобы ў цяперашні час законна выкарыстоўваць беспілотны лятальны апарат практычна не могуць. Пры пэўных умовах для грамадзянскіх асоб дрон падлягае рэгістрацыі ў Дзяржаўным рэестры грамадзянскіх паветраных судоў. Зарэгістраваць паветранае судна ў іншым рэестры, не змяняючы катэгорыю ўладальніка, немагчыма.
Для індывідуальных прадпрымальнікаў, якія жадаюць зарабіць фота- або відэаздымку з БЛА, справы ідуць значна лепш. З асноўнага: каб ІП ці юрыдычнай асобе здзяйсняць аэрафотаздымку, трэба спачатку зарэгістраваць БЛА ў Дзяржаўным рэестры грамадзянскіх паветраных судоў. Спатрэбіцца прадставіць шэраг дакументаў, якія прадугледжаны ў адзіным пераліку адміністрацыйных працэдур, у Дэпартамент па авіяцыі Мінтранса.
Пасля гэтага вашаму апарату прысвояць рэгістрацыйны нумар і выдадуць адпаведныя дакументы. Юрыдычнай асобе або ІП трэба прайсці працэдуру атрымання сертыфіката эксплуатанта. Далей трэба атрымаць дазвол на правядзенне аэрафотаздымкі ў Генеральным штабе Узброеных Сіл. Для гэтага напішыце заяву не пазней чым за пяць рабочых дзён да правядзення аэрафотаздымкі. Яе разгледзяць бясплатна. Наступны крок — падача заяўкі на ВПП у Адзіны цэнтр арганізацыі паветранага руху. Калі беспілотнік мяркуецца выкарыстаць у забароненых зонах, трэба атрымаць дадаткова дазвол на ВПП забароненай зоны, якое выдае Генеральны штаб Узброеных Сіл (такія зоны ўстаноўлены, як правіла, вакол дзяржаўных прадпрыемстваў, якія маюць важнае стратэгічнае значэнне, аэрапортаў і г. д.).
Пасля ўсіх гэтых працэдур можна займацца справай. Важна вось яшчэ што: калі матэрыялы аэрафотаздымкі будуць у вас ужо на руках, выкарыстоўваць іх можна толькі пасля ацэнкі камісіяй Генштаба Узброеных Сіл. Яна вызначыць, ці няма ў вашай здымцы забароненай інфармацыі.
Для аматарскай здымкі з дапамогай авіямадэлі без атрымання дазволаў неабходна, каб фотаапарат ці відэакамера былі размешчаны на ёй, а не на стабілізаванай платформе. Як правіла, такая апаратура будзе мець невялікае пашырэнне і не дазволіць рабіць выразных і дакладных здымкаў.
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…