Фота: Інстаграм героя
Расійскі Forbes упершыню ў сваёй практыцы выпусціў рэйтынг «30 да 30» — у яго ўвайшлі 30 самых перспектыўных расіян, маладзейшых за 30 гадоў. Удзельнікі рэйтынгу выбіраліся экспертнай радай і рэдакцыяй часопіса са 100 намінантаў па дзесяці катэгорыях. Адной з іх стала катэгорыя «Новыя медыя». У спіс намінантаў трапіў і Аляксей Саўко — гродзенскі блогер, які жыве цяпер у Маскве, паведамляе jrnlst.ru.
Пераможцамі ў гэтай катэгорыі сталі «нежный редактор» Таццяна Мінгалімава, блогер Насця Іўлеева і тэлевядучая Марыя Камандная. Сярод намінантаў таксама — карэспандэнт «Віладжа» Іван Сурвіла, стрымер Вольга Саксон, рэдактар праектаў Зыгара Павел Красавіцкі, заснавальнік «Мэша» і «Базы» Мікіта Магуцін, стваральніца папулярнага б’юці-канала ў Telegram Do not touch my face Адэля Міфтахава і стваральнік відэаблога Blitz and Chips Рыгор Прарокаў.
Крытэрамі для адбору ў спіс з’яўляліся «ўзрост, прызнанне ў прафесійнай супольнасці і асабістая канкурэнтаздольнасць на расійскім або глабальным узроўні». У адрозненне ад аналагічных замежных рэйтынгаў Forbes у расійскім не прадстаўленая інфармацыя аб даходах яго ўдзельнікаў. Выданне плануе выпускаць новы рэйтынг штогод.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…