25−26 мая ў Гродне адбудуцца першыя адкрытыя кінапаказы ў рамках новага праекту ад відэасэрвісу VOKA. Сеансы любімага кіно на працягу ўсяго дня, гульні для дзяцей і конкурсы для дарослых стануць часткай гарадскога фестывалю Vulitsa Ezha, гасцей сямейнай лаунж-зоны чакаюць падарункі і прызы ад VOKA. Неўзабаве пасля паказаў у Гродне праект будзе запушчаны ў Мінску — любімае кіно для ўсёй сям'і можна будзе ўбачыць пад адкрытым небам у розных лакацыях Мінска, у тым ліку і на папулярных гарадскіх фестывалях.
Кінапаказы стануць часткай гродзенскага фестывалю Vulitsa Ezha, які пройдзе ў апошнія выходныя мая каля ЦСК «Нёман» у адмысловай зоне VOKA. З 14:00 да 22:00 госці лаунж-зоны змогуць убачыць новыя сямейныя фільмы і мультфільмы з пакета MEGOGO, уключаючы камедыі на кулінарную тэматыку, напрыклад, «ИП Пирогова» і «Мишки Банни». У перапынках паміж паказамі кінафільмаў дзеці і дарослыя правераць свае веды аб кіно ў спецыяльных сінема-квіз.
Пасля 20:00 у праграме кінапаказаў VOKA можна будзе ўбачыць фільмы для старэйшай аўдыторыі - 25 мая ў прайм-тайм пакажуць «Повар на колёсах» и «Я не знаю, как она делает это», вечарам 26 мая гледачы змогуць ацаніць камедыі «Шеф» и «Мой парень — псих». Удзельнікі кінапаказаў і квізаў атрымаюць магчымасць паспрабаваць свае сілы ў конкурсах ад VOKA і атрымаць промакоды на падпіску VOKA ТБ і MEGOGO, брэндаваныя падушкі, стыкеры і іншыя сувеніры ад партнёраў. Увесь кантэнт можна будзе ўбачыць і «з дастаўкай на дом»: усе фільмы і мультфільмы даступныя падпісчыкам відэасэрвісу VOKA ў выдатнай якасці.