У Каложскі парк прыедуць рыцары ВКЛ

У чэрвені ў гродзенскім Каложскім парку пройдзе фэст сярэднявечнай культуры Еўропы і ВКЛ «Мяжа». Будуць турніры, кірмаш і канцэрт.

У Каложскім парку паспрабуюць аднавіць атмасферу старажытнай Эўропы і Вялікага Княства Літоўскага 13−15 стагоддзяў. Гасцей чакае паходны лагер, рыцарскія баі і некалькі турніраў: «шчыт-меч», бугурты, лучны турнір.

Увечары на канцэрце выступяць гурты Viatores (Варшава), Rokash (Мінск), Nevrida (Мінск). Цягам дня ў праграме — выступы танцавальных калектываў, сярэднявечных вулічных актораў, да ўдзелу запрошаныя майстры-рамеснікі.

«Разыначка», якую абяцаюць арганізатары — начны бугурт у Каложскім парку. У фэсце возьмуць удзел рыцараў з розных гарадоў Беларусі і з Польшчы.

Дата правядзення — 15 чэрвеня. Уваход — вольны.

Праграма фестываля

11.30 — 12.15 шэсце па вуліцах горада артыстаў і музыкаў

12.15 — 12.30 адкрыццё фестываля, прадстаўленне клубаў

12.30 — 12.50 пастановачныя баі ад гаспадароў фестываля

12.50 — ганаровае прадстаўленне удзельнікаў турніра шчыт-меч (выхад са світай, абеты)

13.00 — 15.00 турнір «шчыт-меч»

15.00 — 15.30 шоў лучнікаў «Ліга Вольных Стралкоў» (Мінск)

15.30 — 16.15 выступ калектыва сярэднявечных танцаў «Фламмея» (Мінск)

16.15 — 17.30 бугурт (массавыя баі 5Х5)

16.15 — 17.30 турнір лучнікаў

17.30 — пачатак фестывальнай канцэртнай праграммы

17.30 — 18.00 вандроўны тэатрык «Гістрыён» з фарсам «Закаханая жонка» (Мінск)

18.00 — 18.45 гурт «Скудрынка» (Ліда)

18.45 — 19.30 калектыў старажытных танцаў «Selva Magica» (Гродна)

19.30 — 20.15 гурт «Viatores» (Варшава)

20.15 — 21.15 гурт «Рокаш» (Мінск)

21.15 — 22.15 гурт «Nevrida» (Мінск)

22.15 — 22.45 начная рэканструкцыя бойкі (начны бугурт)

22.45 — 22.55 тэатр агня Ergo Bibamus (Гродна)

23.00 — завяршэнне канцэртнай праграммы

У праграмме таксама вялікі сярэднявечны кірмаш з дэманстрацыяй рамёстваў, лучны цір, катанне на конях, аніматары і фотазоны.

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025