«Гэта было лепш, чым «Дажынкі»: на аўтабаі пад Астраўцом прыйшло 2 тысячы гледачоў

На выхадных паблізу Астраўца адбыліся першыя мясцовыя аўтабаі. Удзельнічала 9 каманд, машыны афармлялі мастакі, а спаборніцтвы расцягнуліся на 4 гадзіны. Да здзіўлення арганізатараў, вакол арэны сабралася больш за 2 000 гледачоў, піша autogrodno.by.

«Мы зусім не чакалі, што на аўтабаі прыйдзе паглядзець столькі чалавек. Нам нават прыйшлося змяніць час старту, бо людзі ўсё падыходзілі і падыходзілі», — распавялі арганізатары.

Падчас баёў адбылася форс-мажорная сітуацыя, праз якую фінальныя бітвы прыйшлося адмяніць: аднаму з арганізатараў зламала нагу бетонным блокам.

Да баталіяў удзельнікі падрыхтаваліся на высокім узроўні. Праз тэхнічныя праблемы паўзаў практычна не было і спаборніцтвы праходзілі бадзёра. Машыны выязджалі на арэну 5 разоў. Было 3 адборачныя туры, «Бітва прэстыжу» і фінал.

Цікава, што ў адрозненне ад автобоев ў Гродне ці Менску, удзельнікі спаборніцтваў вялікую ўвагу надалі размалёўцы аўтамабіляў. Над некаторымі машынамі працавалі мастакі.

Падчас фіналу адбыўся непрыемны інцыдэнт. Адзін з аўтамабіляў ударыў у бетонавую агароджу з такой сілай, што блок зрушыўся і прыціснуў нагу аднаму з арганізатараў. Спаборніцтва давялося спыніць, а пацярпелага адвезці ў лякарню. Там лекары супакоілі: «Зажыве». У мужчыны дыягназавалі пералом нагі. Цяпер ён у гіпсе.

Фінал быў спынены і пераможцу вырашылі абраць «па-джэнтльменску». Фіналісты сабраліся ў кола, пагутарылі адзін з адным і самі вызначылі, хто з іх змог бы застацца на хаду апошнім.

— Усе гледачы былі вельмі задаволеныя автобоями. Нас просяць працягваць і зрабіць яшчэ адно спаборніцтва ў гэтым годзе. Шмат хто казаў, што аўтабаі гэта лепшае, што адбывалася ў Астраўцы і яго акрузе за доўгія гады. Увогуле, «Дажынкі» мы пераўзышлі, — усміхаецца арганізатар Міхаіл Турубараў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025