У кавярні “Веранда” з 17 мая стартавала выстава карцін “Ежа і людзі” ад шэф-кухары ўстановы Сяргея Махаўцова.
Сюжэты карцін раскрываюць узаемаадносіны чалавека і ежы, пад розным вуглом паказваюць значэнне афарызму “Есці, каб жыць, а не жыць, каб есці” і тлумачаць, чаму падрыхтоўку і ўжыванне ежы ўжо даўно ўзвялі ў ранг мастацтва.
«Асноўная мэта выставы – паказаць наведвальнікам каштоўнасць прадукту. А яшчэ прымусіць задумацца пра тое, што ежа павінна прыносіць эмоцыі, а не служыць толькі для насычэння», – распавёў Сяргей.
Сяргей Махаўцоў вядомы ў Гродне не толькі дзякуючы сваёй працы на кухні, але і дзякуючы кулінарным майстар-класам, а таксама тэматычнаму блогу, у якім ён раскрывае рэаліі сваёй працы, дзеліцца рэцэптамі і закранае вострыя тэмы.
Паглядзець карціны на летняй тэрасе кафэ “Веранда” можа кожны жадаючы. Выстава будзе доўжыцца да 16 чэрвеня.


