Прагляд апошняй серыі культавага серыяла «Гульня тронаў» прайшоў у рэдакцыі Hrodna.life 20 мая. Чытачоў медыя і прыхільнікаў серыалу чакалі кава, чай і добрая кампанія аднадумцаў. Ахвотныя маглі зрабіць фота з рыцарскімі даспехамі на памяць.

Разам і трон дзяліць цікавей! Рэдакцыя Hrodna.life паглядзела апошнюю серыю "Гульні тронаў" разам з чытачамі

Трэба сказаць, што дацярпець да 22.00, калі пачаўся прагляд, было не проста — першыя пераклады фільма з’явіліся ў сеціве ўжо ў 4 раніцы. Яшчэ больш складана было адбіцца ад ахвотных падзяліцца ведамі пра развязку. Таму — шчыра дзякуем усім, хто прыйшоў і усім, хто змог стрымацца і не здаваць апошнія таямніцы тронаў.

Мы вельмі радыя, што чытачы падтрымалі экалагічную прапанову рэдакцыі - узяць з сабой ўласныя кубкі для кавы і чаю. Так што, пакуль дзялілі троны, ніводзін пластыкавы кубак не быў скарыстаны!

Шукайце сябе ў галерэі гасцей і раскажыце нарэшце ўсё, што вы думаеце пра сканчэнне бясконцага серыялу. Кінапрагляды ў рэдакцыі будуць працягвацца і надалей. Ёсць прапанова паглядзець разам міні-серыял «Чарнобыль» ці анталогію найгоршага кіно свету. Пішыце нам, што б вы хацелі паглядзець разам намі, і будем сустракацца!

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт [email protected]