Навіны

«Басовішча 2019» стане апошнім для БАСу

30-ы Фестываль музыкі маладой Беларусі «Басовішча» будзе апошнім зарганізаваным Беларускім Aб’яднаннем Cтудэнтаў, паведаміла ад імя арганізацыі Лідзія Пякарская, член Галоўнай управы БАС.

Члены БАСу, пасля многіх кансультацыяў з сябрамі фестывалю з большым досведам, вырашылі, што ў 2019-м зарганізуюць апошні выпуск Басовішча. Прычына ў складанай фінансавай сітуацыі і праз гэта немагчымасці правесці мерапрыемства на высокім узроўні.

— Гэта не было лёгкае рашэнне — кажа Лідзія Пякарская, — Але трэба адвагі прызнацца самому сабе, што так будзе найлепш.
Усе члены Аб’яднання сардэчна дзякуюць за падтрымку на працягу 30 гадоў. Дзякуем усім папярэднім басаўцам, выступоўцам, журы Конкурсу маладых гуртоў, якія дапамаглі знайсці зоркі беларускай сцэны. Дзякуем усім, хто прыязджаў на «Басовішча».

Сёлета будзе апошні выпуск фестывалю арганізаваны БАСам. — Чакаем аднак, што прынясе будучыня — дадае Лідзія Пякарская.


Юбілейнае «Басовішча» пачало прыём заявак на візы. Будуць Dzieciuki, Naviband і Вольскі


Арганізатары фестывалю просяць дапамагчы праз краўдфандынг годна правесці апошні, юбілейны Фестываль музыкі маладой Беларусі «Басовішча». Ён адбудзецца 19−20 ліпеня ў Гарадку, паміж Беластокам і памежным пунктам пропуску «Баброўнікі-Бераставіца».


Беларускае Аб’яднанне Студэнтаў - арганізацыя, якая дзейнічае з 1981 года і аб’ядноўвае студэнтаў беларускай меншасці ў Польшчы.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025