Чарговыя магчымасці па прыходзе лоукост-авіякампаній у Гродне абмяркоўвалі 16 мая на сустрэчы кіраўніцтва Гродзенскага аблвыканкама з часовым павераным у справах Каралеўства Нідэрландаў у Беларусі Паўлам ван Ооствейнам, піша naviny.by са спасылкай на Гродзенскі аблвыканкам.
Дыпламату падрабязна распавялі пра перавагі і бізнес-ільготы, якія прадстаўляюцца інвестарам у свабоднай эканамічнай зоне «Гроднаінвест». У мінулым годзе ў СЭЗ зарэгістравалі 7 новых прадпрыемстваў у сферы лагістыкі.
«Па бязвізавым рэжыме на Гарадзеншчыну прыязджаюць турысты з розных краін, у тым ліку з Каралеўства Нідэрландаў. Неўзабаве, мы спадзяемся, бязвізавая зона будзе распаўсюджана на ўсю Гродзенскую вобласць. Акрамя таго, Брэсцкую і Гродзенскую бязвізавыя зоны плануецца аб’яднаць, што дазволіць турыстам бесперашкодна наведваць Белавежскую пушчу… Нам патрэбныя і інвестары з Нідэрландаў для адкрыцця кафэ, гасцініц, рэстаранаў. Мы можам прапанаваць для гасцінічнага бізнесу будынка, якія патрабуюць абнаўлення, а таксама і свабодныя ўчасткі ў горадзе для будаўніцтва аб’ектаў. Інвестары з Нідэрландаў могуць прыняць удзел і ў развіцці інфраструктуры Аўгустоўскага канала», — падкрэсліў намеснік старшыні аблвыканкама Віктар Лісковіч.
Ён адзначыў, што на тэрыторыі вобласці працуюць пяць арганізацый з удзелам галандскага капіталу. Па выніках мінулага года аб’ём замежных інвестыцый з Нідэрландаў у эканоміку вобласці склаў 25,5 млн долараў.
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…