На гэтым тыдні мінскія спецыялісты з «БелдарНДІ» дадаткова праверылі мост на трываласць апорных канструкцый — бо яму каля 50 гадоў.
Мост быў здадзены ў эксплуатацыю ў 1971 годзе. Ён уяўляе сабой шарнірна-падвесную канструкцыю ў выглядзе т-падобных апор з кансолямі. На іх выкладзеныя 30-метровыя рухомыя бэлькі. На мосце шэсць дэфармацыйных швоў, у той час як на Старым мосце толькі два.
За доўгі час эксплуатацыі канструкцыя моста стварае так званыя хвалепадобныя выпукласці на праезнай частцы. З улікам абследаванняў можна будзе казаць аб праекце рэканструкцыі моста па вуліцы Паповіча.
І Новы, і Румлёўскі мост чакае капітальны рамонт, які можна будзе арганізаваць пасля рэканструкцыі непрацуючага аднакалейная чыгуначнага моста пад аўтамабільны ў раёне Кашэўнікі.