На Нёмане ўтварыліся небяспечныя ўмовы для працы рачнога транспарту на ўчастку шляху ў раёне вёскі Пералом — мяжа з Літоўскай Рэспублікай працягласцю 18 кіламетраў: узровень вады дасягнуў небяспечна нізкай адзнакі (менш за 125 см) і за перыяд з 7 красавіка па сённяшні дзень складаў 75−124 см. Самы нізкі ўзровень вады на Нёмане ў Гродна быў 6 мая — 75 см, піша rgazeta.by.
Як паведаміла начальніца аддзела гідралогіі і аграметэаралогіі Гроднааблгідрамета Святлана Бярэзіна, у красавіку-траўні назіралася ў асноўным паніжэнне ўзроўню вады на рэках вобласці. На гэта паўплывалі малая воднасць 2018 года, нізкая вясновая паводка, невялікая колькасць ападкаў.
Па словах інжынера-сіноптыка Гроднааблгідрамета Алены Івановай, першая дэкада мая выдалася адносна сухой для вобласці, за выключэннем ўсходніх раёнаў. У Гродне, напрыклад, за 10 дзён выпала ўсяго 1,4 мм ападкаў (норма 16 мм), дождж прайшоў толькі 3 траўня. Па паўднёвым захадзе рэгіёну таксама назіраўся дэфіцыт ападкаў. Выпала ўсяго 1−5 мм пры норме 16−20 мм. Цяпер сітуацыя стала выпраўляцца. Месцамі праходзяць моцныя дажджы. У прыватнасці, за ноч з 15 на 16 мая ў Ваўкавыску выпала амаль дэкадная норма ападкаў.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…