Навіны

Лукашэнка будзе прадаваць «Краснасельскбудматэрыялы» толькі ў «крайнім выпадку»

Гісторыю з прыцягненнем стратэгічнага інвестара на «Краснасельскбудматэрыялы» варта паставіць на паўзу. Да такіх высноваў прыйшоў t*t.by на падставе свежай заявы Аляксандра Лукашэнкі.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што вельмі насцярожана ўспрымае спробы прыватызаваць цэментныя заводы. Асабліва «Краснасельскбудматэрыялы» ў Гродзенскай вобласці.

«Гэта ўжо крайні выпадак. Трэба ўсё ж такі раскруціць прадпрыемства, каб яно працавала. Потым калі і прадаваць — даражэй будзе. Але я не хацеў бы прадаваць гэтыя прадпрыемствы. Гэта як МАЗ у дадзенай кампаніі [Беларуская цэментная кампанія]», — заявіў Лукашэнка.

Паводле інфармацыі прэс-службы прэзідэнта, Аляксандру Лукашэнку далажылі, што сітуацыя з рэалізацыяй цэменту за мяжу палепшылася. Заводы дыверсіфікавалі экспарт, пераарыентаваліся на еўрапейскі рынак, там гатовыя закупляць нашу прадукцыю па больш высокіх коштах. Выраслі пастаўкі ў Польшчу, Латвію, Украіну. Значны аб’ём рэалізуецца на ўнутраным рынку. У сувязі з гэтым Лукашэнка ўказаў на неабходнасць пашыраць сферу прымянення цэменту ў краіне.

Летам паведамлялася, што за «Краснасельскбудматэрыялы» хацелі б атрымаць каля 200 млн долараў. Інвестар на такую ​​суму не згаджаўся. У далейшых перамовах удзельнічаў Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця, які мог даць фінансаванне для гэтага праекта.

У лістападзе 2018 года ўрад Беларусі ўзгадніў пераход акцый ААТ «Краснасельскбудматэрыялы» ў вядзенне дзяржпрадпрыемства «Кіруючая кампанія холдынгу «Беларуская цэментная кампанія».

Заводы цэментнай галіны былі мадэрнізаваны для павышэння канкурэнтаздольнасці. Аднак сумарныя страты трох цэментных заводаў у параўнанні з 2017 годам выраслі больш чым у два разы і склалі 220 млн рублёў. Запазычанасць па крэдытах і пазыках — больш за 1 млрд даляраў, канстатаваў Аляксандр Лукашэнка.

Апошнія запісы

У Гродне адкрылася крама «Власть кофе» з напоем кубінскіх каранёў

Крама “Власть кофе” абяцае шырокі асартымент абсмажанай кавы з розных куткоў свету - Лацінскай Амерыкі,…

8 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся рэстаран «Бекон»: двухпавярховы і з адкрытай кухняй

У рэстаране “Бекон” будуць спалучаць амерыканскую і паназіяцкую кухню. Там будзе адкрытая кухня - можна…

8 красавіка 2025

Розніца ў 200 гадоў. Самая вядомая «гістарычная» выява Новага замка — насамрэч сучасная рэканструкцыя

Малюнак гродзенскага каралеўскага палаца, які быццам бы стварыў невядомы аўтар у XVIII стагоддзі, набыў вялікую…

8 красавіка 2025

У цэнтры Гродна адкрылася фотастудыя — кліентаў прывабліваюць жывымі куранятамі

У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…

8 красавіка 2025

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025