Мост па вуліцы Паповіча ў Гродне абследуюць спецыялісты. Варта хвалявацца?

Раней яны ўжо абследавалі ўсе масты праз Нёман у абласным цэнтры. Аднак Новы мост трэба дадаткова праверыць на трываласць апорных канструкцый, — паколькі ўзвядзенню каля 50 гадоў. Як паведамілі grodnonews.by ў гарадскім аб’яднанні жыллёва-камунальнай гаспадаркі, толькі пасля такога комплекснага абследавання можна будзе прыступаць да рамонту праезнай часткі.

Мост быў здадзены ў эксплуатацыю ў 1971 годзе. Ён уяўляе сабой шарнірна-падвесную канструкцыю ў выглядзе т-падобных апор з кансолямі. На іх выкладзеныя 30-метровыя рухомыя бэлькі. На мосце шэсць дэфармацыйных швоў, у той час як на Старым мосце толькі два. За доўгі час эксплуатацыі канструкцыя маста стварае так званыя хвалепадобныя ўспучыны на праезнай частцы. З улікам абследаванняў можна будзе казаць аб праекце рэканструкцыі моста па вуліцы Паповіча.

Менш праблемны Румлёўскі мост, пабудаваны ў 1986 годзе. У аснове яго канструкцыі суцэльная бэлька даўжынёй каля 200 метраў, таму мост не мае дэфармацыйных швоў. Дарэчы, у канструкцыі гэтага маста ўпершыню ў Беларусі ужытае зборнае, папярэдне напружанае пралётнае пабудаванне. Гэта павышае яго надзейнасць.

У перспектыве ж абодва маста чакае капітальны рамонт. Аднак, магчыма гэта будзе толькі пасля рэканструкцыі непрацуючага аднакалейнага чыгуначнага маста пад аўтамабільны ў раёне Кашэўнікі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025