«Код горада» гэта 58 фатаграфій, на якіх намаляваны гродзенцы: дзеячы, журналісты, гісторыкі, мастакі. На кожнай фатаграфіі ёсць і кнігі, звязаныя з Гродна. І яны паўнапраўныя ўдзельнікі выставы, кажуць арганізатары.
Гэта сумесны праект Наталлі Наземцавай з бібліятэчнай сістэмы Гродна і фатографа Сяргея Курылы. Наталля звярнулася да Сяргея з прапановай зрабіць фотапраект, каб прыцягнуць увагу да кніг. А дакладней, да кніг, у якіх гаворка ідзе пра Гродна, якія створаны ў Гродне або напісаныя людзьмі з Гродна.
Кожны гродзенец, якога запрашалі на фотасесію, павінен быў прыйсці з кнігай, якая паўпрост ці ўскосна мае дачыненне да Гродна, і сфатаграфавацца з ёй. А ў ходзе праекта па ідэі Юліі Каляды з’явілася яшчэ адна кніга — «Гродна заўтра». На выставе кожны мог напісаць, якім наш горад будзе ў будучыні. Першы запіс зрабіў Януш Паруліс — чалавек, які захоўвае гісторыю Гродна.
Спачатку меркавалася, што праект будзе невялікім і змесціцца ў адной з бібліятэк Гродна. Але ідэя вырасла да вялікіх маштабаў і з’явілася 58 работ.
— Дзякуй, што гараджане адгукнуліся на праект і з задавальненнем здымаліся — кожны са сваімі эмоцыямі, са сваім пасылам. Хачу падзякаваць удзельнікам за тое, што дазволілі дакрануцца да свайго ўнутранага свету. І за смеласць удзельнічаць у такім праекце, — кажа Сяргей Курыла.
— Наш праект — пра людзей, пра горад і пра кнігі. Прычым кнігі такой жа паўнапраўны ўдзельнік праекту, як і героі. Хтосьці сказаў: добрая кніга заўсёды звернута ў будучыню, нават калі яна пра мінулае. Яна выказвае сутнасць нашага праекта, — кажа Наталля Наземцава.
— Я павіншую нас усіх. Бо фонд Гародні папоўніўся вельмі каштоўнай старонкай. Перафразуючы, я скажу, што мы тое, што мы чытаем. У нас з’явілася новая старонка, якую варта прачытаць. Пра сябе скажу, што ў мяне ўпершыню атрымалася пабыць мастацкай фарбай — і мне вельмі спадабалася тое, што мною намалявалі, — кажа гісторык Андрэй Чарнякевіч.
Антон Ляшчынскі, загадчык кафедры дызайну ГрДУ і член Саюза мастакоў, кажа, што ў Сяргея атрымалася «ўбачыць невідавочнае і перадаць тое, што нельга памацаць рукамі». А таксама, што Сяргей перадаў характэрныя рысы і псіхалогію сваіх мадэляў. «Лічу, што гэта адна з нешматлікіх выдатных выстаў фатаграфіі, якія мы можам бачыць у Гродне», — кажа ён.
Праект атрымае працяг. Ірына Сільвановіч з Гродзенскай выставачнай залы кажа, што ў Сяргея яшчэ шмат працы — бо ў горадзе яшчэ шмат цікавых жыхароў.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…