Pepi Stojanovski, unsplash.com
28-гадовы жыхар Гродзенскага раёна на адным з рэсурсаў знайшоў аб’яву аб прапанове, як зарабіць грошы. Зацікавіўся і пачаў перапіску. Суразмоўца прадставіўся былым супрацоўнікам казіно, якія пайшоў адтуль не па сваёй волі і затаіўшы крыўду. Невядомы прапанаваў выкарыстоўваць свае веды для выйгрышу, піша grodno.mvd.gov.by.
Аферыст прадаставіў хлопцу рахунак, дзе было віртуальных сто долараў. Малады чалавек пачаў гульню і праз некаторы час пад пільным кіраўніцтвам махляра давёў баланс да шасці тысяч долараў. Выйгрыш вырашылі падзяліць папалам. Злачынец неўзабаве бадзёра адрапартаваў аб паспяховым вывадзе грошай, а вось пацярпелы гэтага зрабіць не змог. Тады аферыст прапанаваў сваю дапамогу. Дасылаў хлопцу спасылкі на нейкія формы, якія той запаўняў з выкарыстаннем рэквізітаў сваёй пластыкавай банкаўскай карткі. Нібыта неабходна было ўнесці камісію за пераклад і аплаціць верыфікацыю акаўнта. На само жа справе, хутчэй за ўсё, пацярпелы аплаціў нейкія набыткі зламысніка.
У гродзенскай школе праводзілі конкурс малюнкаў да Дня Перамогі 9 траўня. У адным з чатаў…
Перад Вербнай нядзеляй у касцёле святога Арханёла Міхаіла ў Навагрудку асвяцілі падарунак - абразы святых…
У Гродне на вуліцы Дальняй, 17, прадаецца дом з незвычайным інтэр'ерам, які месцамі нагадвае тэатральныя…
Будынак былой камендатуры (палац Чацвярцінскіх) у парку Жылібера набыў канчатковыя рысы пасля абнаўлення. Праўда, новы…
Гродзенцы скардзяцца, што пракаціцца на веласіпедзе ці роліках па веладарожцы ў Пышках праблематычна. Прычына ў…
Гродзенка Вікторыя паскардзілася ў Threads, што запісацца на прыём да мясцовых артадонтаў амаль немагчыма. Пра…