Сланімчукі 2000 і 2002 гадоў нараджэння падазраюцца ў здзяйсненні згвалтавання. 13 мая маладыя людзі распівалі спіртное ў кватэры аднаго з іх. Увечары гэтага дня да іх у госці наведалася мясцовая жыхарка, якая і стала ахвярай злачынства, паведамляе grodno.mvd.gov.by.
Знаходзячыся ў стане алкагольнага ап’янення, грамадзяне згвалтавалі дзяўчыну, а тое, што адбывалася, знялі на відэа. Дарэчы, дадзены відэазапіс нават паспелі паказаць сваім знаёмым.
Скарыстаўшыся момантам, дзяўчына схапіла рэчы і выбегла з кватэры. Яна забегла да сваёй сяброўкі і паведаміла пра злачынства ў праваахоўныя органы. Маладыя людзі затрыманыя, раней яны да крымінальнай адказнасці не прыцягваліся, толькі да адміністрацыйнай. Крымінальная справа ўзбуджаная па частцы другой артыкула 166 крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь — «Згвалтаванне».
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…