Зорка расійскага шоу-бізнесу Карына Барбі прыехала ў Гродна, каб выступіць у адной з начных устаноў. За некалькі дзён да выступу ўсе квіткі на яе шоў былі прададзеныя. І гэта нягледзячы на кошт квітка 500 рублёў.
Карына Шарабокава (Барбі) — танцорка эратычных танцаў, блогер і влогер, якая атрымала папулярнасць з дапамогай чорнага піяру і ўласных скандальных учынкаў у інтэрнэт-прасторы і на тэлешоў. Удзельнічала ў шматлікіх расійскіх папулярных праектах, сярод іх: «Хай кажуць», «Модны прысуд», «Давай пажэнімся», «Хвіліна славы» і іншыя.
За некалькі дзён у Гродне Карына паспела звярнуць на сябе ўвагу гараджан. У цэнтры горада яна зладзіла фотасесію ў адкрытых строях. Для яе гэта першы прыезд у беларускі горад. Тут яна плануе зрабіць прафесійны відэаролік, не выключана, што Барбі затрымаецца ў Гродне. У яе ёсць жаданне стаць афіцыйным тварам адной з начных устаноў горада.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…