Беларусы прыдумалі валошкавае марозіва з жытам і льном

Беларусы вырабілі дэсерт, які дагэтуль не выпускалі сусветныя вытворцы, піша symbal.by. Марозіва «Белы полюс» з пялёсткамі валошак і насеннем лёну ў жытнёвым кубачку ўжо могуць пакаштаваць наведнікі крамы Symbal.by ў Мінску. Кошт 90-грамовай порцыі з першай партыі - 1 рубель 50 капеек.

Беларускі трэнд на валошкі задаў стагоддзе таму паэт Максім Багдановіч, а цяпер гэтыя кветкі з’яўляюцца на самалётах, шыльдах рэстаранаў і нават у марозіве. Нацыянальны дэсерт з «кветак радзімы» вырабіла найстарэйшая ў Беларусі фабрыка марозіва «Белы полюс».

Валошка — не адзіная беларуская фішка: пламбір змяшчае насенне лёну, а кубачак — жытнёвую муку. Задумка вытворцаў - стварыць прадукт, пакаштаваўшы які, турыст у літаральным сэнсе адчуе Беларусь на смак.

Каментуе намеснік дырэктара па маркетынгу «Белага полюса» Максім Журовіч:

— Мы даўно заўважылі, што простае пытанне турыста «што незвычайнае можна пакаштаваць у Беларусі?» ставіць у тупік нашых людзей, якія адразу прыгадваюць хіба што дранікі.

Спадзяёмся, што валошкавы пламбір вырашыць праблему: гэта на самай справе смачнае марозіва і ўнікальны прадукт, якога няма ні ў адной краіне свету, апроч Беларусі. На смак яго наўрад ці паблытаеш з іншым дэсертам. Малочная аснова марозіва дапаўняецца кветкава-травяным водарам, а калі здараецца раскусіць зерне лёну, адчуваецца салодкі мядова-масляны прысмак.

«Белы полюс — марозіва пламбір у вафлевым кубачку…» — так кампанія апісвае новае марозіва на яго ўпакоўцы. Брэнд прасоўвае беларускую мову і культурныя сімвалы. Таму лагічна, што першым пунктам, дзе з’явілася валошкавае марозіва, стала крама нацыянальнай атрыбутыкі Symbal.by. Там новы прадукт будзе прадавацца з 13 мая і да халоднай восені.

З сярэдзіны мая валошкавы пламбір стануць паступова завозіць у супермаркеты сталіцы ды іншых беларускіх гарадоў. Экспартаваць дэсерт за межы краіны вытворцы адмовіліся прынцыпова, каб пакінуць разынку (дакладней валошку) «толькі ў Беларусі і болей нідзе».

Падзяліцца
Меткі: ежацікава

Апошнія запісы

У Гродне адкрылася крама «Власть кофе» з напоем кубінскіх каранёў

Крама “Власть кофе” абяцае шырокі асартымент абсмажанай кавы з розных куткоў свету - Лацінскай Амерыкі,…

8 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся рэстаран «Бекон»: двухпавярховы і з адкрытай кухняй

У рэстаране “Бекон” будуць спалучаць амерыканскую і паназіяцкую кухню. Там будзе адкрытая кухня - можна…

8 красавіка 2025

Розніца ў 200 гадоў. Самая вядомая «гістарычная» выява Новага замка — насамрэч сучасная рэканструкцыя

Малюнак гродзенскага каралеўскага палаца, які быццам бы стварыў невядомы аўтар у XVIII стагоддзі, набыў вялікую…

8 красавіка 2025

У цэнтры Гродна адкрылася фотастудыя — кліентаў прывабліваюць жывымі куранятамі

У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…

8 красавіка 2025

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025