Традыцыйны парад калясак у Дзень сям'і пройдзе ў цэнтры горада ў сераду, 15 мая, піша vgr.by.

Бацькі з дзіцячымі вазкамі стартуюць з Савецкай плошчы ў 17:00. Затым маляўнічая калона пад гукі духавога аркестра з роставымі лялькамі і казачнымі героямі накіруецца па Савецкай вуліцы ў парк Жылібера. Тут адбудзецца асноўная праграма, прысвечаная Дню сям'і. Будуць працаваць інтэрактыўныя пляцоўкі для дарослых і дзяцей.

Каб прыняць удзел у парадзе калясак, трэба папярэдне зарэгістравацца, паведамілі ў адміністрацыі Ленінскага раёна горада Гродна.