Што глядзець у «Ноч музеяў» на Гродзеншчыне: праграмы

18 траўня, у Міжнародны дзень музеяў, у Гродне і вобласці традыцыйна пройдзе акцыя «Ноч музеяў», піша grodnonews.by.

Стартаваўшы ў Берліне ў 1997 годзе, яна хутка стала міжнароднай і вельмі папулярнай. За мяжой у гэты дзень музеі можна наведаць бясплатна, у Беларусі большасць музеяў працуюць дапазна і прапануюць спецыяльныя праграмы. Музеі Гродзеншчыны — не выключэнне.

Музей гісторыі рэлігіі

Музей гісторыі рэлігіі галоўнай тэмай свята выбраў музыку. У 19:30 пакажуць гламур-оперу «Чырвоны Каптурок» ад абласнога тэатра лялек. Затым — незвычайныя музычныя інструменты з калекцыі Ігара Адасіка. Напрыклад, кахон, рык або Бонг. У гэты вечар «загучаць» нават карціны: асобныя працы Аляксандра Рымарчыка прысвечаны музычным інструментам. Убачыць іх прапануюць у незвычайных абставінах: выхаплены з цемры промнем пражэктара. У гэты ж час навучэнцы музычнай школы № 2 дапамогуць інструментам ажыць і загучаць. Завершыцца вечар бліжэй да палуначы праграмай «Саксафон ў ночы» ў выкананні Аляксандра Краўчука і Ігара Гіро і пясочнай анімацыяй ад Веранікі Паплаўскай.

Гісторыка-археалагічны музей

Гісторыка-археалагічны музей прапануе праграму, поўную містыкі і міфаў. Распачнецца яна 17 мая ў 21.00. Гасцей запросяць на музычны дывертысмент «Містычныя гісторыі і ноч, калі яны ажываюць». Пасля антракту, падчас якога можна набыць сувеніры або паблукаць па залах музея, можна будзе паслухаць неа-фольк-рокавы праект «Вочы» Юрыя Дубовіка. У завяршэнне вечара гасцей чакаюць інтэрактыўныя вернісажы «Лясная містэрыя» Наталлі Салама, «Легенды і паданні Беларусі ў жывапісе», «Містыка. Алхімікі. Чарнакніжнікі», «Істоты з беларускіх міфаў і легенд».

Мірскі замак

Тэатральным стане 18 мая ў Мірскім замку. Мерапрыемствы тут пачнуцца апоўдні з батлеечнага прадстаўлення «Пекла Рыма ды Міра», мастацкай фантазіі на тэму знаёмства князя Мікалая Радзівіла Сіроткі і італьянскага архітэктара Яна Марыі Бернардоні. А ў 16.00 ва ўнутраным дворыку замка студэнты Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў прадставяць тэатральную пастаноўку «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» па знакамітым рамане Уладзіміра Караткевіча.

Залессе

Наведаць модны паказ і ўбачыць, у што прыбіраліся нашыя продкі ў XVI — XIX стагоддзях, можна ў музеі-сядзібе Агінскага ў Залессе. Гасцей тут чакаюць да 19.00. Таксама пройдзе інтэрактыўная экскурсія па сядзібе, тэатралізаваная прэзентацыя. Завершыцца вечар музычным прадстаўленнем і танцавальным флэшмобам, які аб’яднае бальныя танцы пазамінулага стагоддзя, народныя танцы, а таксама сучасныя кірункі.

Ліда

«Музейны трыпціх» можна будзе «прачытаць», а дакладней наведаць, у Лідзе. Мерапрыемствы акцыі «Ноч музеяў» пройдуць адразу на трох пляцоўках. З 18.00 у гісторыка-мастацкім музеі будуць працаваць дзіцячыя пляцоўкі з квэстам, шоу мыльных бурбалак і крыя-шоў. Гасцей чакаюць фотазоны і інтэрактыўныя экскурсіі. У Лідскім замку з 19:30 пачнецца фаер-фэст «Фенікс» і да палуначы свае праграмы будуць прэзентаваць тэатры агню. У перапынках — музычныя прадстаўлення і розыгрышы прызоў. На наступны дзень, 19 траўня, гасцей чакаюць у доме Валянціна Таўлая, дзе ў 18.00 адкрыецца музычна-літаратурная гасцёўня.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Два падлеткі са Слоніма атрымалі крымінальную справу — за што?

Два хлопцы са Слоніма, узростам 14 і 15 гадоў, атрымалі крымінальны артыкул за хуліганства, здзейсненае…

19 верасня 2024

Стала вядома, колькі будзе каштаваць кватэра ў новым мікрараёне «Вясенні»

Дом у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй, які пачалі будаваць у пачатку верасня, плануюць здаць…

19 верасня 2024

Гродзенцы абурыліся з-за платнай паркоўкі ля адной з новабудоўляў - $ 2000 за месца

Канфлікт разгарнуўся вакол паркоўкі ў новым доме на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Гродзенцы абураны тым, што…

19 верасня 2024

Пад Гроднам прадаюць гатовы бізнес па вырошчванні дурніц

Фермерская гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Пальніца, што ў 23 кіламетрах ад Гродна. Гаспадарка дзейнічае —…

19 верасня 2024

У Швейцарскай даліне з’явілася новая сцежка. Куды яна вядзе?

На ўчастку ад вуліцы Мітрапаліта Філарэта да прыпынку «Цэнтр занятасці» на вуліцы Дзяржынскага амаль скончылі…

18 верасня 2024

Прадзюсарскі цэнтр, які няўдала судзіўся з Бондаравай, абскардзіў рашэнне суда (абноўлена)

ТАА "Флагман М'юзік" не пагадзілася з адмовай у іску аб абароне дзелавой рэпутацыі да актывісткі…

18 верасня 2024