У Выстаўнай зале 15 мая, а 18:00 будзе ўрачыстае адкрыццё фотапраекта «КОД ГОРАДА». Аўтар праекта і фатограф — Сяргей Курыла. «Кніжная падтрымка» праекта — гарадская цэнтральная бібліятэка імя. Андрэя Макаёнка.
Са снежня 2018 года ў студыі, размешчанай у гістарычным цэнтры Гродна, вялася праца над праектам «КОД ГОРАДА». Фотапраект — спроба прыцягнуць увагу да гісторыі Гродна з дапамогай кніг, пра яго напісаных, і з дапамогай саміх гарадзенцаў, якія гэтую ўнікальную гісторыю, культуру захоўваюць і папулярызуюць.
Героі або асобы праекта — мастакі, журналісты, гісторыкі, акцёры, музыканты, літаратары, святары — амаль 60 вядомых не толькі ў Гродне, але і за яго межамі, прадстаўнікоў інтэлектуальнай і творчай эліты горада. Кожны са сваім унікальным бачаннем ідэі праекта. Усе яны захаваныя ў чорна-белай фатаграфіі абавязкова з кнігай у руках. Кнігай, якую прапаноўваюць адкрыць і прачытаць / перачытаць кожнаму, хто цікавіцца гісторыяй горада. А канкрэтная рэкамендацыя — на кожнай фатаграфіі свая, асаблівая і пераканаўчая …
Убачыць герояў праекта, а таксама кнігі можна будзе да 9 чэрвеня ў Выстаўнай зале (вул. Ажэшкі, 38).