Каля года таму гродзенка 1991 года нараджэння пазнаёмілася з 27-гадовым маладым чалавекам. Зараз дзяўчына чакае ад яго дзіця, якое павінна хутка нарадзіцца. Маладыя людзі не рэгістравалі свае адносіны і жывуць асобна, але канфлікты паміж імі здараліся, паведамляет УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Раней дзяўчына ўжо звярталася ў міліцыю, праводзіліся праверкі. На днях здарылася чарговая сварка. Мужчына быў нецвярозы, скандаліў, ударыў сваю пасію і пагражаў ёй забойствам. Бліжэй да раніцы дзяўчына патэлефанавала сваёй маці і папрасіла прыехаць. Пачуўшы гэта, малады чалавек на вачах сваёй цяжарнай дзяўчыны забраў яе 400 даляраў ЗША, якія ляжалі ў скрыні стала, і ўцёк. Дзяўчына звярнулася ў міліцыю.
Мужчыну затрымалі, у дачыненні да яго ўзбуджаная дзве крымінальныя справы па ч.2 ст. 206 «Рабаванне» і ст. 186 «Пагроза забойствам» Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Раней ён ужо быў не аднойчы судзімы. У цяперашні час падазраваны знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрыманьня.
У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…