Гродзенцам прапануюць згуляць у Dota 2 і атрымаць прыз

Беларуская федэрацыя кіберспорту сумесна з сеткай магазінаў «5 элемент» абвясціла аб правядзенні трэцяга этапу рэгіянальнай серыі «Бітва гарадоў». Пасля Віцебска і Магілёва турнір у дысцыпліне Dota 2 прыме Гродна. Чэмпіянат ужо паспеў зарэкамендаваць сябе як адна з найбуйнейшых кіберспартыўных падзей краіны, піша www.pressball.by.

Да ўдзелу ў турніры дапускаюцца ўсе жадаючыя. Неабходна толькі быць жыхаром Гродна ці Гродзенскай вобласці, а таксама дасягнуць узросту 16 гадоў. Рэгістрацыя абавязковая для ўсіх удзельнікаў і будзе доўжыцца з 3 па 17 мая. Каманда лічыцца зарэгістраванай, калі запаўненне і адпраўку формы зробяць усе 5 гульцоў складу. Да спаборніцтваў будуць дапушчаны першыя 16 зарэгістраваных каманд. Пры няяўцы або тэхнічных парушэннях у турнір могуць быць уключаны наступныя па часе рэгістрацыі калектывы (17-ы, 18-ы і г. д.).

«Бітва гарадоў» ў Гродне пройдзе 19 мая на базе ДУА «Гродзенская Гарадская Гімназія» (вул. Парыжскай камуны, 3). Пачатак рэгістрацыі каманд — 9.00. Пачатак турніру — 10.00.

Пераможцы Гродзенскага турніру дастанецца пуцёўка ў Гранд-фінал «Бітвы гарадоў» і музычная сістэма CJ98 + NJ98 ад кампаніі LG. Каманда далучыцца да пяці складах-прадстаўнікам іншых абласцей Беларусі і пазмагаецца за прызавы фонд у памеры 6000 рублёў. Акрамя гэтага, удзельнікі атрымаюць шанец выйграць у Гранд-фінале гульнявыя наўтбукі OMEN by HP і іншыя падарункі ад партнёраў чэмпіянату. Аплата праезду і пражывання ў Мінску будзе ажыццяўляцца за кошт арганізатараў.

Што тычыцца актыўнасці, то на турніры будуць тэматычныя фотазоны, шматлікія розыгрышы прызоў ад партнёраў, гульнявыя лакацыі для гледачоў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025