Канцэртны сезон на вольным паветры артысты філармоніі Гродна адкрылі «пераможным» выступам на 9 мая. Першы ў сёлетнім сезоне выхад праекта «Ратонда-арт» музыкі прысвяцілі Дню Перамогі.

Разам з прафесійнымі артыстамі ля ратонды выступілі і выхаванцы дзіцячых курсаў філармоніі. У канцэрце прагучалі папулярныя песні ваенных і паваенных часоў, класічная музыка і творы гродзенскіх кампазітараў. Дзеці выступалі з вершамі і харэаграфічнымі нумарамі. Як і летась, артысты паабяцалі ладзіць выступы над Нёманам кожныя выхадныя напрацягу летняга сезона.

youtu.be/Wpbgs-DVYpE

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт [email protected]