З 8 мая па 6 чэрвеня ў Гродне будуць абмяркоўваць пешаходны мост праз Нёман, які збіраюцца пабудаваць паміж Пышкамі і базай адпачынку «Прывал».
Новы мост пабудуюць для стварэння ландшафтна-рэкрэацыйнага комплексу, які аб’яднае тэрыторыю базы адпачынку «Прывал» і ўрочышча «Пышкі». Замоўца будаўніцтва — ААТ «Гарадзенская тытунёвая фабрыка «Нёман», уласнік «Прывала».
Мост плануюць шырынёй 4,75 метра: веласцежка зойме два з паловай метры, а ходнік- 2,25 метра. Прадугледжана, што на мосце будуць спадзістыя з’езды, таму па ім будзе зручна перасоўвацца людзям, якія перамяшчаюцца на вазках і бацькам з дзіцячымі вазочкамі, піша t*t.by.
або па пошце ў ААТ «Гарадзенская тытунёвая фабрыка «Нёман», або на электронны адрас info@tabak.by.
Таксама можна накіраваць заяву пра неабходнасць правядзення грамадскіх слуханняў у Гродзенскі райвыканкам па адрасе: 230 029, вул. Горкага, 51, г. Гродна, напрацягу 10 працоўных дзён з даты пачатку грамадскіх абмеркаванняў. Заяву аб намеры правядзення грамадскай экалагічнай
экспертызы прапануюць дасылаць на паштовы адрас ААТ «Гарадзенская тытунёвая фабрыка «Нёман» да 6 чэрвеня 2019 года.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…