Гродзенка паедзе прадстаўляць Беларусь на Mrs.Globe. Як яна рыхтуецца і навошта ёй гэта трэба

Адным з самых прэстыжных міжнародных конкурсаў прыгажосці для жанчын ўжо больш за 20 гадоў лічыцца «Місіс Зямны шар» (Mrs. Globe). У гэтым годзе Беларусь там прадставіць ураджэнка Гродна, бізнэсвумэн Святлана Скок, піша varjag.net.

У 2019 годзе Святлана ў снежні паедзе ў Кітай і паспрабуе заваяваць галоўны прыз, канкуруючы з прадстаўніцамі больш чым 80-ці краін свету.

Святлана любіць спорт і ціхія сямейныя ўікэнды, абажае дачку і мужа. Яна адна з кіраўніц невялікага швейнага прадпрыемства і знаходзіцца ў пастаянным пошуку свайго Я.

Для Святланы гэта не першы конкурс такога ўзроўню. У 2018 годзе яна прадстаўляла Беларусь на конкурсе «Місіс Сусвет 2018».

— Удзел у конкурсе такога маштабу гэта вялікая праца, даўжынёй амаль у год. Я ўжо прадумваю усе касцюмы, якія мне спатрэбяцца для конкурсных выпрабаванняў. Працягваю наведваць рэпетытара па англійскай мове. Склала план трэніровак, — распавядае Святлана аб сваёй падрыхтоўцы.

Для Святланы ўдзел у Mrs.Globe — мара, да якой яна доўга ішла. Яна разумее, што на ёй ляжыць адказнасць не толькі за сябе, але і за краіну.

— Я лічу, што ў выпадку перамогі я змагу прыцягнуць яшчэ большую ўвагу грамадскасці да сапраўды важных і актуальных пытанняў. Таксама любы конкурс гэта выдатны досвед стасункаў з новымі людзьмі, з якімі, аб’яднаўшы сумесныя намаганні, можна ў далейшым супрацоўнічаць, — лічыць Святлана Скок.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025