У суполках найстарэйшай гродзенскай прыватнай галерэі з’явілася навіна, што яе плошчы памерам 69,3 кв.м. здаюцца ў арэнду. У каментарах на фэйсбуку кажуць, што галерэя закрываецца. Уладальнікі навіну не каментуюць.
«У Майстра» — найстарэйшая галерэя Гродна. Нядаўна адствяткавала сваё 25-годдзе. Год назад закрывалася на рэбрэндынг, каб стаць «пляцоўкай для зносін, абмеркавання культурных з’яў і атрымання новых уражанняў». Там абяцалі прыцягваць новых аўтараў, працаваць з маладымі і перспектыўнымі, праводзіць лекцыі, майстар-класы, сустрэчы з мастакамі. Што і рабілі апошні год.
Галерэя «У Майстра» адкрылася 25 гадоў таму пад кіраўніцтвам Алены Пілічавай. Там выстаўлялі працы тады яшчэ маладых мастакоў, якія пасля сталі заўважнымі дзеячамі сучаснага мастацтва. Галерэя дала старт шматлікім беларускім майстрам, менавіта ў яе сценах былі прададзеныя першыя скураныя вырабы «Макей».
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…