У суполках найстарэйшай гродзенскай прыватнай галерэі з’явілася навіна, што яе плошчы памерам 69,3 кв.м. здаюцца ў арэнду. У каментарах на фэйсбуку кажуць, што галерэя закрываецца. Уладальнікі навіну не каментуюць.

«У Майстра» — найстарэйшая галерэя Гродна. Нядаўна адствяткавала сваё 25-годдзе. Год назад закрывалася на рэбрэндынг, каб стаць «пляцоўкай для зносін, абмеркавання культурных з’яў і атрымання новых уражанняў». Там абяцалі прыцягваць новых аўтараў, працаваць з маладымі і перспектыўнымі, праводзіць лекцыі, майстар-класы, сустрэчы з мастакамі. Што і рабілі апошні год.

Галерэя «У Майстра» адкрылася 25 гадоў таму пад кіраўніцтвам Алены Пілічавай. Там выстаўлялі працы тады яшчэ маладых мастакоў, якія пасля сталі заўважнымі дзеячамі сучаснага мастацтва. Галерэя дала старт шматлікім беларускім майстрам, менавіта ў яе сценах былі прададзеныя першыя скураныя вырабы «Макей».


9 мастакоў, 18 карцін і 25 гадоў працы. Галерэя «У Майстра» адзначыла юбілей


Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт [email protected]