Вялікія выхадныя ў Беларусі ўскладнілі выезд з краіны: у некаторых пунктах пропуску чарга склала па 600−800 легкавых машын. Зранку 6 траўня сітуацыя палепшылася: у Прывалцы «усяго» 150, а ў Брузгах больш за 190 легкавых машын.
У пачатку вялікіх выхадных абвастрылася сітуацыя з выездам з Беларусі ў бок Еўрасаюза. З другой паловы дня 4 мая на мяжы выраслі чэргі аўтамабіляў, піша t*t.by. Ужо днём 5 мая ў пунктах пропуску ў польскім і літоўскім кірунку было па 600 легкавых аўтамабіляў, а да 22 гадзін на выезд у Літву стаяла каля 800 машын, у Польшчу — больш за 700.
А 12:00 6 мая самая вялікая чарга на выезд з Беларусі стаяла ў «Брузгах»: больш 190 машын. У пункце «Бераставіца» у бок Польшчы чарга больш за 130 машын, у «Пясчатцы» каля 60, а ў «Казловічах» чаргі не было зусім. У пункце «Брэст» чарга крыху менш, чым у «Брузгах»: блізу 180 машын.
На пункце пропуску «Прывалка» стаяла больш за ўсё машын у бок Літвы — блізу 150 (яшчэ раніцай іх не было зусім), у «Катлоўцы» і «Беняконях» па 100 і 130 аўто, у «Каменным Логу» — больш за 120.
На выездах у бок Украіны чэргаў няма.
Інфармацыя аб чэргах на мяжы аператыўна абнаўляецца на сайце ГПК кожныя дзве цотныя гадзіны. Вы можаце выбраць пункт пропуску, дзе чарга менш. У пунктах пропуску «Брэст», «Катлоўка» і «Грыгораўшчына» працуе сістэма электроннай чаргі. З яе дапамогай можна загадзя забраніраваць час праходжання кантролю на мяжы.
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…