Арганізатары юбілейнага аўтафестываля «SunDay» абвясцілі аб пачатку конкурсу прыгажосці «Міс SunDay». Абмежаванняў на ўдзел, акрамя полу, няма. Ад удзельніцы просяць толькі фота побач з аўтамабілем. Акрамя ганаровага тытула «Міс SunDay», пераможца атрымае грашовы прыз і тур на дваіх у Вену і Прагу.
— У юбілейны год мы павялічваем час, дадзены дзяўчатам для падрыхтоўкі да конкурсу, да двух месяцаў, а таксама абярэм найлепшых фатографаў. Больш за тое, 12 прыгажунь, якія ўвайшлі ў фінал, стануць галоўнымі гераінямі календара SunDay, здымкі якога пройдуць не ў дзень фестывалю, а 19 і 21 ліпеня. Гэта дазволіць стварыць больш уражлівыя кадры. Каляндар мінулага фестывалю атрымаў вялікую папулярнасць не толькі ў Беларусі, але і ў Расіі. Мы чакаем, што постэры юбілейнага фестывалю будуць размешчаны ў многіх заходніх СМІ, — распавялі арганізатары фестывалю SunDay.
Каб стаць удзельніцай, трэба даслаць фатаграфію з аўтамабілем ці матацыклам да 28 чэрвеня на пошту [email protected]. З 1 ліпеня пачнецца інтэрнэт-галасаванне, у выніку якога выберуць 12 фіналістак.
20 ліпеня дзяўчаты паднімуцца на галоўную сцэну фестывалю, выканаюць пару нескладаных заданняў: пройдуць па сцэне, адкажуць на некалькі пытанняў з свету аўтамабіляў. Журы, у склад якога ўвойдуць прадстаўнікі партнёраў і ўдзельнікі фестывалю з іншых краін, назавуць імёны «Міс SunDay-2019» і «Віцэ-міс SunDay-2019».
Пераможцу карануюць дыядэмай і тытулам «Віцэ-міс SunDay», узнагародзяць грашовым падарункам і турам на дваіх у Вену і Прагу, а таксама яна атрымае ўнікальны квіток на ўсе наступныя фэсты SunDay. Дзяўчыну, якая зойме другое месца, узнагародзяць ганаровым тытулам «Віцэ-міс SunDay», дадуць грашовы падарунак і квіток на ўсе наступныя фэсты SunDay.
— Фатографы дзяўчат таксама аўтаматычна становяцца ўдзельнікамі конкурсу. Незалежна ад інтэрнэт-галасавання будуць абраныя найлепшыя працы з мастацкага пункту гледжання. У журы ўвойдуць афіцыйныя фатографы фестывалю SunDay і арганізатары конкурсу. Тры найлепшыя фатографы будуць узнагароджаны на галоўнай сцэне SunDay, а таксама будуць рэкамендаваныя дзяўчатам-удзельніцам у наступныя гады, — кажуць арганізатары.