Каля кінатэатра «Космас» збудуюць жылы шматпавярховік

За кінатэатрам «Космас» збіраюцца пабудаваць 2−3 павярховы жылы дом з мансардай.

Права праектавання і будаўніцтва на месцы дамоў 16 і 16А па вул. Славацкага выставілі на аўкцыён, які адбудзецца 21 мая ў 12.00 у актавай зале Гродзенскага гарвыканкама (пл. Леніна, 2/1).

Забудоўшчыку прапануюць знесці два дамы на гэтым месцы і высечы зялёныя насаджэнні, якія трапляюць пад забудову. Плошча ўчастка — 0,2 га (20 сотак).

Пачатковы кошт участка — 31,8 тысяч руб., знос будынкаў абыйдзецца прыблізна ў 127,6 тысяч руб. Участак ужо выстаўлялі на таргі раней.

У доме № 16а ніхто не жыве: вокны і дзверы забітыя, ёсць папераджальная шыльда, што знаходзіцца побач з домам небяспечна. У суседняй пабудове яшчэ пражываюць людзі, піша vgr.by.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне адкрылася крама «Власть кофе» з напоем кубінскіх каранёў

Крама “Власть кофе” абяцае шырокі асартымент абсмажанай кавы з розных куткоў свету - Лацінскай Амерыкі,…

8 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся рэстаран «Бекон»: двухпавярховы і з адкрытай кухняй

У рэстаране “Бекон” будуць спалучаць амерыканскую і паназіяцкую кухню. Там будзе адкрытая кухня - можна…

8 красавіка 2025

Розніца ў 200 гадоў. Самая вядомая «гістарычная» выява Новага замка — насамрэч сучасная рэканструкцыя

Малюнак гродзенскага каралеўскага палаца, які быццам бы стварыў невядомы аўтар у XVIII стагоддзі, набыў вялікую…

8 красавіка 2025

У цэнтры Гродна адкрылася фотастудыя — кліентаў прывабліваюць жывымі куранятамі

У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…

8 красавіка 2025

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025