“Нёман” і “Тарпеда-БелАЗ” у матчы 6-га тура, які праходзіў у Гродне 4 мая, згулялі ў безгалевую нічыю.
Каманды ў Гродне паказалі баявую гульню, але вось вызначыцца так і не змаглі. “Нёман” у першым тайме больш абараняўся, але ў сярэдзіне другога пры падтрымцы Алыкулава і Жукоўскага стаў больш ісці наперад. Толькі вось прабіць галкіпера гасцей Бушму жоўта-зялёным не атрымалася.
“Нёман” – “Тарпеда-БелАЗ” – 0:0








