Марафонец з Ліды Лявон Анацка паспяхова фінішаваў у 10-суткавым забегу Twenty-Fourth Annual Sri Chinmoy Ten-Day Race у Нью-Ёрку. За гэты час Лявон прабег 1078 км 875 м і стаў другім у абсалютным заліку спаборніцтваў. Агулам у забегу ўдзельнічалі 22 мужчыны і 12 жанчын. Першым фінішаваў мангол Budjargal Byambaa, у яго 1081,4 км, на трэцяе месца выйшаў Wei Ming Lo з прабегам 951,4 км. Прадстаўнік Беларусі ўдзельнічаў у гэтых спаборніцтвах упершыню.
У першы дзень забегу Анацка пераадолеў 121 км, у другі дзень 106,7 км і з вынікам 227,7 км і быў 8-м сярод 35 удзельнікаў. Далей беларус падвышаў пазіцыю і скончыў прабег другім. Перад забегам Лявон ставіў мэты прабегчы не менш за 1000 кіламетраў. З такімі вынікамі можна патрапіць на наступнае запланаванае ім спаборніцтва — 3100 міль ці без малога 5000 кіламетраў. Пераадолець яго змаглі толькі 37 чалавек ва ўсім свеце, беларусаў сярод іх не яшчэ не было.
hrodna.life/articles/lyavon-anacka-begae-sutkami/
Прадстаўнік Манголіі Budjargal Byambaa неаднаразова прымаў ўдзел у спаборніцтвах па 10-суткавым бегу, у мінулым годзе на гэтых спаборніцтвах ён заняў другое месца з вынікам 1304,2 км, два гады назад перамог з вынікам 1189,3 км.
Рэкорд забегу ў Нью-Йорку быў устаноўлены літоўцам Рымантасам Якелайцісам (Rimantas Jakelaitis) у 2001 годзе — 1450 км. Леанід Анацка дагэтуль не бегаў 10 сутак, аднак у мінулым годзе на 6-суткавым забегу ў Італіі 6 DAYS UMF — Italian UltraMarathon Festival — (10−16.09.2018) прабег 721,47 км і заняў 3-е месца.
У гродзенскай школе праводзілі конкурс малюнкаў да Дня Перамогі 9 траўня. У адным з чатаў…
Перад Вербнай нядзеляй у касцёле святога Арханёла Міхаіла ў Навагрудку асвяцілі падарунак - абразы святых…
У Гродне на вуліцы Дальняй, 17, прадаецца дом з незвычайным інтэр'ерам, які месцамі нагадвае тэатральныя…
Будынак былой камендатуры (палац Чацвярцінскіх) у парку Жылібера набыў канчатковыя рысы пасля абнаўлення. Праўда, новы…
Гродзенцы скардзяцца, што пракаціцца на веласіпедзе ці роліках па веладарожцы ў Пышках праблематычна. Прычына ў…
Гродзенка Вікторыя паскардзілася ў Threads, што запісацца на прыём да мясцовых артадонтаў амаль немагчыма. Пра…