Фота: Nb.by
Сучасныя гандлёвыя цэнтры з крамамі, кафэ, аптэкамі і офісамі з’явяцца ў мікрараёнах на Лідскай вуліцы і ў Грандзічах-2, якія актыўна забудоўваюцца. Участкі пад будаўніцтва выставілі на аўкцыён, піша vgr.by.
Гандлёва-грамадскі цэнтр у 1−3 паверхі запланаваны на Лідскай. Там размесцяцца крамы з прадуктамі, гандлёвыя плошчы з нехарчовымі таварамі, аб’екты бытавога абслугоўвання — аптэкі, рамонт адзення ці абутку, аддзяленне сувязі. Будаўніцтва будзе весціся па індывідуальным праекце. Цэнтр зойме 110 сотак, яго пачатковы кошт — 151 тысяча рублёў. Пры гэтым, паводле ацэнак спецыялістаў у гарвыканкаме, забудоўшчыку прыйдзецца выдаткаваць на знос будынкаў і збудаванняў 263,5 тысячы рублёў.
Падобны цэнтр на 115 сотках ўзвядуць у Грандзічах. Там будуць прадуктовыя і прамтаварныя крамы. Акрамя таго, прадугледжаны кафэ або рэстаран на 150 месцаў, аб’екты бытавога прызначэння і офісы. Барацьба за права яго ўзвядзення пачнецца з 212 тысяч рублёў. Пераможца павінен будзе заплаціць 36 тысяч рублёў у якасці кампенсацыі страт сельгасвытворчасці, звязаных з адабраннем участка.
Аўкцыён пройдзе 28 мая.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…