З 1 мая ўнесены змены ў арганізацыю руху ў мікрараёне “Вішнявец”, паведамляе ДАІ Гродна.
Так, забаронена спыненне транспарту па вуліцы Кабяка па правым баку, калі рухацца з боку праспекта ў напрамку Індурскай шашы.
Паварот з Індурскай шашы на праспект Кляцкова часова ажыццяўляецца адразу з двух палос.
Зменены рэжымы працы практычна ўсіх светлафорных аб’ектаў мікрараёна, дадаткова адрэгуляваныя павароты з вялікіх вуліц на больш дробныя з улікам прынцыпу “раніцай з мікрараёна, увечары ў зваротным напрамку”.
Штодзённы маніторынг руху супрацоўнікамі ДАІ будзе працягнуты.


