Венгерскі лаукостэр можа арганізаваць рэйсы з аэрапорта ў Гродне

Прапрацоўваецца пытанне арганізацыі рэйсаў венгерскай бюджэтнай авіякампаніі Wizz Air з аэрапорта ў Гродне. Пра гэта сёння ў час сустрэчы са старшынёй аблвыканкама Уладзімірам Краўцовым паведаміў пасол Венгрыі Жолт Чутора, перадае БЕЛТА.

Пасол упершыню наведаў Гродзенскі рэгіён. Ён адзначыў, што ў цэнтры яго ўвагі ўсе магчымасці для развіцця двухбаковых адносін — супрацоўніцтва ў сферы эканомікі, прамысловасці, гандлю, культуры і турызму.

«Ёсць і канкрэтныя планы. Напрыклад, зараз вядуцца перамовы аб арганізацыі з Гродзенскага аэрапорта рэйсаў венгерскай авіякампаніі Wizz Air. Мы бачым, што гэта узаемную цікавасць», — адзначыў Жолт Чутора. Ён падкрэсліў, што Гродна можа стаць прывабным напрамкам для турызму.

«Тым больш у нас ёсць і агульныя старонкі ў гісторыі. Гаворка перш за ўсё пра караля Рэчы Паспалітай Стэфана Баторыя, які быў значнай гістарычнай фігурай і для Венгрыі.

Зараз у Гродне аднаўляецца каралеўскі замак, ёсць яго рэзідэнцыі і ў нашай краіне. Такія сувязі маглі б стаць адпраўным пунктам у наладжванні супрацоўніцтва», — сказаў Жолт Чутора. Венгерскі бок гатовы паўдзельнічаць у рэканструкцыі замка.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025