Па выніках 2018 года Гродзенская вобласць стала лепшай у выкананні асноўных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця. За гэта дасягненне шыльда са згадваннем рэгіёну трапіла на Рэспубліканскую дошку гонару, піша vgr.by.
Абноўленую дошку пашаны адкрылі на плошчы Дзяржаўнага сцяга 30 красавіка. Туды занесена 59 пераможцаў, паведамляе БелТА. Лепшымі сталі Гродзенская, Мінская вобласць і горад Мінск. Сярод раёнаў лепшым прызналі Астравецкі. Яшчэ аднаго «прадстаўніка» вобласці - Гродзенскую тытунёвую фабрыку — адзначылі ў раздзеле «Прамысловасць».
Занясенне на Рэспубліканскую дошку гонару накіравана на заахвочванне лепшых адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак і арганізацый рэспублікі і пацвярджае грамадскае прызнанне працы грамадзян і калектываў, якія ўнеслі важкі ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны і павышэнне яе дабрабыту.
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…