У Беларусі пачалі здымаць забароны на наведванне лясоў

Забарона на наведванне лясоў знята ўжо ў 11 раёнах Беларусі, пры спрыяльных умовах надвор’я ён будзе аператыўна здымацца і ў астатніх рэгіёнах краіны, піша БЕЛТА.

Гэта пяць раёнаў Гродзенскай вобласці (Воранаўскі, Іўеўскі, Ашмянскі, Смаргонскі, Астравецкі), два раёны Мінскай (Нясвіжскі і Слуцкі), два — Гомельскай (Калінкавіцкі і Мазырскі) і два — Магілёўскай (Бабруйскі і Кіраўскі).

Рашэнні па ўвядзенні і зняцці забароны на наведванне лясоў прымаюцца мясцовымі органамі ўлады па хадайніцтве лесагаспадарчых устаноў або раённых аддзелаў па надзвычайных сітуацыях.

— Дзяржаўная лясная ахова пераведзена на ўзмоцнены рэжым нясення службы. У большасці раёнаў Беларусі ўведзена забарона на наведванне лясоў. Гэта вымушаная мера, якая накіравана перш за ўсё на захаванне жыцця і здароўя людзей, іх маёмасці і недапушчэнне лясных пажараў. Міністэрства лясной гаспадаркі пастаянна сочыць за сітуацыяй і пры наступе спрыяльных умоў надвор’я ініцыюе зняцце забаронаў. На сёння забарона зняты ў 11 раёнах, — сказаў Мікалай Юрэвіч.

Усяго з пачатку года ў Беларусі было зарэгістравана каля 300 лясных пажараў, іх агульная плошча склала больш за 1,2 тыс. га.

Для барацьбы з пажарамі у Мінлясгаса маюцца 257 пажарна-хімічных станцый і 660 пунктаў пажарнага інвентару. Выкарыстоўваюцца 545 пажарных аўто, а таксама больш за 360 бочак для падвозу вады, 355 лесапажарных модуляў для аператыўнага тушэння, 1800 мотапомпаў і 12,6 тыс. ранцавых апырсквальнікаў. Таксама для ранняга выяўлення лясных пажараў існуе сетка з больш чым 620 пажарна-назіральных вышак і мачтаў, з іх звыш 530 абсталяваны сродкамі відэаназірання. Беспілотнікі выкарыстоўваюцца для адсочвання межаў пажараў і вызначэння іх плошчаў. МНС праводзіць авіяцыйнае патруляванне лясоў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025