3 мая ў 16:00 у Сенатарскай зале Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея адбудзецца адкрыццё рэспубліканскай выставы «Art-панарама-2019. Маладыя мастакі Беларусі».
Гэта мастацкі праект, які ўпершыню быў рэалізаваны ў 2014 годзе. Выстава дэманструе разнастайнасць напрамкаў у відах сучаснага мастацтва і знаёміць з новымі імёнамі.
У гэтым годзе ў выставе прымаюць ўдзел 30 мастакоў з розных гарадоў. Кожны ўдзельнік мае мастацкую адукацыю, многія з’яўляюцца членамі моладзевай секцыі грамадскага аб’яднання «БСМ», стыпендыятамі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі, пераможцамі рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў.
Маладыя аўтары не аб’яднаны агульнай тэмай, яны разважаюць над актуальнымі пытаннямі і выяўляюць сваё светаадчуванне і эстэтычныя погляды ў розных стылістыках і жанрах, з дапамогай разнастайных матэрыялаў і тэхнік. На выставе прадстаўлена панарама відаў выяўленчага мастацтва: жывапіс, графіка, скульптура, арт-аб'екты, інсталяцыі. Многія творы экспануюцца ўпершыню, а некаторыя створаны спецыяльна для праекта «Арт-панарама».
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…