У Гродне ўжо прывыклі, што ў маі выбіраюць галоўную прыгажуню горада. Але сёлета конкурс прыгажосці «Міс Гродна» вырашылі не праводзіць. Арганізатары паведамілі Hrodna.life, што ніякіх кастынгаў не было і карону нікому ўручаць не будуць.
Чаму вырашылі не праводзіць конкурс прыгажосці, арганізатары не паведамляюць. Кажуць, рашэнне было прынята яшчэ ў 2018, па шэрагу прычын, якія не залежаць ад жаданняў арганізатараў.
Рэгіянальны конкурс прыгажосці «Міс Гродна» праводзіўся з 1987 года. За гэты час конкурс набыў шырокую папулярнасць і стаў знакавай падзеяй у культурным жыцці горада і рэгіёна. Штогод у барацьбу за званне галоўнай прыгажуні Гродзеншчыны ўключаліся сотні дзяўчат. За ўсе гады правядзення конкурсу каля 4 000 удзельніц прэтэндавалі на тытул «Міс Гродна», больш за 300 з іх прынялі ўдзел у фінальных шоў. Многія з фіналістак і пераможцаў, прайшоўшы прафесійную падрыхтоўку ў конкурсе, прадстаўлялі Гродзеншчыну на нацыянальных конкурсах, а некаторыя з іх — Беларусь на міжнародных.
У маі 2018 году конкурс «Міс Гродна» праводзіўся ў 31-ы раз і галоўную карону атрымала студэнтка ГрДУ Анастасія Каваленка. Тытул самай прыгожай дзяўчыны Гродна яна захавае да 2020 года.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…