У Гродне на прыватным участку знайшлі закапаныя парэшткі чалавека

На тэрыторыі прыватнага дома ў Гродне знайшлі закапаныя ў зямлю астанкі 46-гадовага мужчыны. У міліцыі пра гэта стала вядома 28 красавіка каля 22 гадзін вечара.

Пасля агляду месца здарэння з выкарыстаннем рухомай крыміналістычнай лабараторыі прынялі рашэнне аб узбуджэньні крымінальнай справы па факце забойства (ч.1 арт.139 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь), паведамляе УСК па Гродзенскай вобласці.

Паводле папярэдняй інфармацыі, загінулым з’яўляўся жыхар Гродна 1973 года нараджэння.

Для высвятлення абставінаў следчыя правялі дадатковы агляд месца здарэння 29 красавіка. Вынялі для даследавання сляды і рэчавыя доказы. Дапытваюць людзей, якія часова пражываюць у хаце і выявілі цела, уласніка жылля, суседзяў.

Эксперты тэрмінова праводзяць крыміналістычныя і судова-медыцынскія экспертызы, у выніку якіх павінны выявіць дакладную прычыну смерці мужчыны.

На тэрыторыі ўчастка перыядычна збіраюцца грамадзяне, якія вядуць асацыяльны лад жыцця і злоўжываюць алкаголем. Па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства затрыманыя трое грамадзян, 1962, 1971 і 1978 гадоў нараджэння, з якімі праводзяць следчыя дзеянні. Расследаванне працягваецца.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з’явіўся ў майцы «Команда Путина»

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…

21 лістапада 2024

У Гродне з’явіўся першы 3D-экран — яго размясцілі на фасадзе Triniti

Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…

21 лістапада 2024

Белстат: Турыстаў у Гродзенскай вобласці стала менш у 20 разоў. Тлумачым, чаму насамрэч сітуацыя значна лепш

Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…

21 лістапада 2024

КДБ увёў у Гродне рэжым контртэрарыстычнай аперацыі

Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…

21 лістапада 2024