На Вялікай Траецкай на пустцы паміж дамамі № 11 і 7 пачынаецца падрыхтоўка да будаўніцтва адміністрацыйна-гандлёвага будынка. Да першага кварталу 2020 года там плануюць пабудаваць трохпавярховы дом.
Працы на аб’екце вядзе Гродзенская арганізацыя «Гарадское будаўніцтва». У канцы верасня 2018 года праходзіла грамадскае абмеркаванне забудовы на Вялікай Траецкай. Тады гродзенскія гісторыкі выказаліся з нагоды новага аб’екта ў гістарычнай часткі горада. Яны адзначылі,
што будаваць можна, але зрабілі свае заўвагі . Ігар Лапеха паказаў макет гістарычнай забудовы гэтага месца.
Праектаваны аб’ект ўяўляе сабой 3-х павярховы будынак прамавугольнай формы з мансардным трэцім паверхам. Функцыянальна будынак падзелены на гандлёвыя і адміністрацыйныя памяшканні: падвальны паверх — памяшканні персаналу офісных работнікаў, 1-шы паверх — гандлёвыя памяшканні, 2-гі і 3-ці паверхі - офісныя памяшканні.
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…