Гродзенец Сяргей Саковіч стаў госцем заалагічнага канала “Фаўна Беларусі” і трэцім героем відэасерыі “Інтэрв’ю з макрафатографам”. Выпуск апублікаваны на youtube 26 красавіка. За паўгадзіны Сяргей Саковіч расказаў, як падабраць неабходны для макраздымкі камплект тэхнікі і якія кадры з яго дапамогай можна атрымаць.
Інтэрв’ю будзе цікава для пачаткаўцаў, а таксама для аматараў смешных гісторый, што часам здараюцца падчас фотаздымкі.
https://www.youtube.com/watch?v=XoHJqcg1Ucg&feature=youtu.be&fbclid=IwAR2XlqIrCKycBm94tO-qTkJl0aLAmkWIhN2v_0vWWe9VmTLgpNuuu-o0zco
Агулам на канале з’явіцца чатыры роліка, прысвечаныя макрафотаздымцы. Знайсці іх можна тут.


