На вуліцы Суворава каля 21:00 26 красавіка Урал з вайсковай часці урэзаўся ў спадарожны VW Passat B4. Ударам грузавік змяў заднюю частку ўніверсала да самых дзвярэй і адкінуў легкавік на метраў 40 наперад. Чытач АвтоГродно падзяліўся відэазапісам нетыповага ДТЗ.

Фальксваген  і Урал накіроўваліся ў бок возера Юбілейнае. Верагодна, легкавы аўтамабіль спыніўся каля святлафора, а кіроўца грузавіка выціснуў педаль тормазу, але яшчэ доўга працягваў рух. На асфальце добра бачны доўгі тармазны шлях машыны. Аб пацярпелых не паведамляецца.

Ахвяруй 1,5% ад падаткаў у Польшчы
Hrodna.life reprint of materials is possible only with the written permission of the publisher. Contact [email protected]