У пятым туры чэмпіянату Беларусі «Нёман» у Мінску абыграў сталічнае «Дынама». Адзіны гол у матчы з пенальці забіў Валерый Жукоўскі.
Вырашальны мяч гродзенцы забілі на 90-й хвіліне. Шытаў у сваёй штрафной паваліў Алыкулава. Біць адзінаццаціметровы ўзяўся Валерый Жукоўскі. Яго дакладны ўдар і прынёс гродзенцам перамогу ў Мінску.
«Дынама-Мінск» — «Нёман» — 0:1
Ігар Кавалевіч пасля матчу:
— Напэўна, можна сказаць, што нам пашанцавала ў канцы матчу. Крыху не разабраліся з левым флангам абароны. На мой погляд, «Дынама» яшчэ не зусім згуляная каманда. Трэба ёй час, каб разгуляцца. Але вельмі моцныя індывідуальна футбалісты — і Фатаі, і Білоног. Ёсць футбалісты, якія могуць вырашыць эпізод. У цэлым, я задаволены гульнёй. І задаволены гульнёй Гулжыгіта. У нас была вымушаная перастаноўка ў складзе. Адзін з лідэраў каманды Лягчылін атрымаў траўму. Таму мы баяліся за цэнтр поля. Але Якімаў спрацаваў добра. Як, уласна, і ўся каманда.
Пасля перамогі ў Мінску гродзенцы дзеляць 6-е і 7-е месца з «Іслаччу». У каманд па 9 ачкоў. Свой наступны матч «Нёман» правядзе ў Гродне 4 мая і будзе прымаць «Тарпеда-БелАЗ».
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…